Сінявокі ляночак

23.07.2019
У дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад № 4 г. Нясвіжа “Караблік дзяцінства” адкрыўся міні-музей ткацтва “Сінявокі ляночак” . Ён з’яўляецца своеасаблівым музеем гісторыі ткацтва і распавядае аб жыцці беларускага народа праз гісторыю ручніка.

Педагогі і бацькі сабралі вельмі добры экспазіцыйны фонд, які налічвае больш за 70 экспанатаў. Асаблівы гонар выставы - ткацкі станок з вёскі Малая Быхаўшчына пачатку XX ст., які дапамагла знайсці Наталля Васільеўна Плакса, кіраўнік таварыства беларускай мовы Нясвіжскага раёна. Каля пляцоўкі дзеці і педагогі пасеялі лён. Тут выхаванцы назіраюць, як ён вырошчваецца, як цвіце, убіраецца, сушыцца. Паэтапна прадстаўлена выстава апрацоўкі ільну, ёсць экспазіцыя “Цуды з куфэрачка” - ручнікі, посцілкі, вырабленыя бабулямі, прабабулямі. Тут цікава пабываць не толькі дзеткам, але і дарослым прыемна дакрануцца да прадметаў даўніны.

Фотогалерея: