Гучы, родная мова

21.02.2020
21 лютага ў краіне адзначаюць Дзень роднай мовы. Дзень, калі варта пацвердзіць вядомае: чытаць, пісаць і думаць па-беларуску здольны кожны, бо мова – тое, што нас аб’ядноўвае і робіць унікальнымі. Гэта цэлы свет, люстэрка жыцця чалавека, народа.

У кожным куточку краіны, дзе б’ецца беларускае сэрца, жыве наша мова: у школьных падручніках і творах літаратуры, казках і навуковых даследаваннях, нарэшце, у генах людзей, якія праз дзесяцігоддзі перададуць яе сваім дзецям і ўнукам.

Менавіта ў гэты дзень у ДУА “Нясвіжская гімназія” вучні 8-9 класаў гарадскіх школ прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Гучы, родная мова”. Падчас гульні вучні праявілі кемлівасць, уважлівасць, а таксама пашырылі свой кругагляд і паглыбілі веды. Гульня прайшла цікава і захапляльна, а  ўсе прысутныя  пачулі мілагучнасць роднай мовы, цудоўныя песні і вершы.   

Па выніках гульні-спаборніцтва каманда дзяржаўнай установы адукацыі “Нясвіжская гімназія” заняла першае месца і была ўзнагароджана дыпломам  I ступені.  Другое месца заняла каманда  сярэдняй школы № 4 г. Нясвіжа, якая ўзнагароджана дыпломам IІ ступені.  Трэцяе месца падзялілі паміж сабой каманды сярэдняй школы № 3 г. Нясвіжа і сярэдняй школы № 1 г. Нясвіжа, якія ўзнагароджаны дыпломамі IІІ ступені.

Пасля заканчэння гульні была праведзена акцыя “Пажаданні роднай мове”.

На мерапрыемства была запрошана Зоя Кулік, сябра раённага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі” і член міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў, якая расказала ўдзельнікам пра сваю творчасць, прачытала свае вершы і выказала пажаданні любіць і шанаваць родную мову.

21 лютага – гэта дата, якая заклікана павялічваць прэстыж мовы як асновы шматвяковай культуры, узмацняць яго ролю і значэнне ў духоўным жыцці грамадства, краіны, а таксама аддаць даніну глыбокай пашаны вялікім беларускім асветнікам.

IMG-956904cbf1f75ff34f888f5d7e76b9bf-V

 

Фотогалерея:

поделиться в: