Пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

21.12.2021
З 7 па 19 снежня 2021 года ў дыстанцыйнай форме было праведзена пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме “Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі і арганізацыя вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў”. Падчас удзелу ў пасяджэнні педагогі пазнаёміліся з візуалізацыяй вучэбнай інфармацыі ў вучэбных дапаможніках па беларускай мове і літаратуры як эфектыўным сродкам фарміравання прадметных і метапрадметных кампетэнцый, а таксама з прынцыпамі праектавання вучэбных заняткаў з выкарыстаннем сучасных метадаў і сродкаў візуалізацыі.

Таксама настаўнікам быў прапанаваны прагляд урока беларускай літаратуры ў 8 класе па тэме “У.Караткевіч. Гуманізм у апавяданні “Паром на бурнай рацэ”, праведзены Гаціла І.У., настаўнікам беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі “Карцэвіцкая сярэдняя школа”. Свае заўвагі і рэкамендацыі па правядзенні дадзенага ўрока педагогі выказалі ў прапанаваным ім лісце назірання.

У межах працы па стварэнні метадычнага прадукту настаўнікамі былі распрацаваны сцэнарыі вучэбных заняткаў з уключэннем прыёмаў візуалізацыі на розных этапах урока.

 

Фотогалерея: