Тыдзень моды «Па-беларуску»

18.01.2022
У рамках рэалізацыі грамадзянска-патрыятычнага праекта «Мой край, мой лёс – мая Айчына!» з 17 па 22 студзеня 2022 года ва ўстановах адукацыі раёна праводзіцца Тыдзень моды «Па-беларуску». Кожны дзень у межах Тыдня пройдзе пад рознай тэматыкай.

Так, у рамках «Дня роднай мовы» 17 студзеня ва ўстановах адукацыі арганізаваны прагляды відэафільмаў «Беларускі нацыянальны касцюм», адкрыты мікрафон «Гучы, родная мова!», «Шануйце родную мову», гульня-віктарына «Размаўляй па-беларуску», літаратурна-пазнавальная гульня «Сябруй з роднай мовай», віктарына «Мова, родная мова», акцыі «Гаворым па-беларуску», «Размаўляй са мной па-беларуску», экскурсія ў музей «Жыццё і побыт беларусаў», турнір «Знаўца беларускай мовы», конкурс малюнкаў «Беларускія напевы». У школьных бібліятэках арганізаваны выстаўкі літаратуры «Родная мова – цудоўная мова».

Фотогалерея: