Тыдзень моды «Па-беларуску»

18.01.2022
18 студзеня 2022 года ва ўстановах адукацыі арганізаваны мерапрыемствы ў рамках дня «Роднай прыказкі».

У дзяржаўнай установе адукацыі «Навасёлкаўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Нясвіжскага раёна» арганізавана выстава кніжных ілюстрацый «Казачныя героі», конкурс дзіцячага малюнку «Па творах беларускіх казак», у дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 3 г. Нясвіжа» – віктарына «Падарожжа ў краіну прыказак».

Моўныя перапынкі ў гэты дзень арганізаваны ў дзяржаўнай установе адукацыі «Лысіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа».

У дзяржаўнай установе адукацыі «Сейлавіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа» на інфармацыйных гадзінах па тэме «Матчына мова – сучаснасць і мода» навучэнцы размаўлялі пра дыялекты і сучасныя словы ў беларускай мове, якімі карыстаюцца ў век інфармацыйных тэхналогій.

Фотогалерея: