Жнівеньскае пасяджэнне раённага метадычнага аб'яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры
24.08.202224 жніўня 2022 года ў Нясвіжскай гімназіі адбылося пясяджэнне раённага метадычнага аб'яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, у ходзе якога абмяркоўваліся прыярытэтныя накірункі дзейнасці настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ў 2022/2023 навучальным годзе. Асаблівую ўвагу настаўнікі звярнулі на нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць пытанні арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах, абмеркавалі арганізацыю і правядзенне выпускнога экзамену па вучэбным прадмеце “Беларуская мова”, а таксама падрыхтоўку вучняў да цэнтралізаванага экзамену.
Акрамя таго, педагогі прынялі ўдзел у дыстанцыйным семінары “Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” ў 2022/2023 годзе”, арганізаваным Мінскім абласным інстытутам развіцця адукацыі.