Я люблю цябе, Беларусь

17.09.2022
Цікава прайшла пазнавальна-гульнёвая праграма «Я люблю цябе, Беларусь», прымеркаваная да Дня народнага адзінства, у бібліятэцы ДУА «Нясвіжская гімназія». Навучэнцы прынялі ўдзел у наступных гульнях: «Славутыя імёны Беларусі», «Гарады Беларусі», «Нашы святы» і «Роднае слова». Падчас гульні навучэнцы вывучалі прыродную і гісторыка-культурную спадчыну беларускага народа. Напрыканцы мерапрыемства рабяты аформілі цікавы плакат, прысвечаны Дню народнага адзінства.

Фотогалерея: