Раённы інтэлектуальны конкурс “Лепшы беларусазнаўца”

21.02.2023
21 лютага ў Нясвіжскай гімназіі адбыўся раённы інтэлектуальны конкурс “Лепшы беларусазнаўца”, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы. 17 шасцікласнікаў з розных устаноў адукацыі раёна, прайшоўшы адборачны (школьны) этап конкурсу, атрымалі магчымасць праверыць свае веды на раённым узроўні і пазмагацца за тытул “лепшага беларусазнаўцы” ў Нясвіжскім раёне.

Конкурс складаўся з 4-х тураў. Удзельнікам неабходна было адказаць на пытанні з вобласці гісторыі Беларусі, беларускай мовы і літаратуры. Пасля кожнага тура з конкурсу выбывалі ўдзельнікі, якія набралі найменьшую колькасць балаў.
Усе вучні былі ўзнагароджаны сертыфікатамі ўдзельніка, а пераможцы – дымломамі ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Нясвіжскага райвыканкама і памятнымі падарункамі.
Віншуем “лепшых беларусазнаўцаў” сярод шасцікласнікаў раёна:
Клюеву Надзею, навучэнку Ліпскай сярэдняй школы, – дыплом І ступені (настаўнік Раманчук С.І.);
Драчэнку Захара, навучэнца Грыцкавіцкай сярэдняй школы, – дыплом ІІ ступені (настаўнік Гаспадыніч А.У.);
Малатковіча Паўла, навучэнца сярэдняй школы № 4 г. Нясвіжа, – дыплом ІІІ ступені (настаўнік Козіч Д.І.).

 

Фотогалерея: