Пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”

27.02.2023
24 лютага ў сярэдняй школе № 2 г.п. Гарадзея адбылося пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” па тэме “Фарміраванне ў навучэнцаў сістэмы маральных каштоўнасцей, сацыяльна адобраных паводзін, спосабаў прадуктыўнай камунікацыі праз змест навучальных матэрыялаў па прадмеце”.

Падчас пасяджэння ўдзельнікі абмеркавалі шэраг тэарэтычных пытанняў, наведалі ўрок у 5 класе па тэме “Раздзяляльны мяккі знак і апостраф”, зрабілі яго глыбокі аналіз, а таксама заслухалі інфармацыю настаўнікаў, якія наведалі семінары ў МАІРА.
У рамках практычнай часткі пасяджэння настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, раздзяліўшыся на групы, распрацавалі заданні, накіраваныя на развіццё прадметных і метапрадметных кампетэнцый навучэнцаў.

 

Фотогалерея: