Мая радзіма – крыніца натхнення

21.02.2023
Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы стала традыцыйным мерапрыемствам для школьных бібліятэк раёна, вельмі важным святам для дзяцей і педагогаў. Мова яднае нацыю, народ і ўсіх людзей, якія пражываюць на тэрыторыі краіны. Кожны чалавек павінен шанаваць сваю мову, традыцыі і культуру свайго народа.

У рамках Дня роднай мовы 21 лютага Богдан Валянціна Пятроўна, бібліятэкар дзяржаўнай установы адукацыі «Сноўская сярэдняя школа»,
і Сілкова Зоя Анатольеўна, біблятэкар дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г.п. Гарадзея», запрасілі на творчую сустрэчу
з навучэнцамі школ Уладзіміра Сцяпанавіча Ліпскага, беларускага пісьменніка, былога галоўнага рэдактара часопісаў «Вясёлка», кавалера ордэна Францыска Скарыны, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і прэміі часопіса “Вясёлка” імя Васіля Віткі, і рэдакцыю літаратурнага-мастацкага выдання для малодшых школьнікаў – журнала «Вясёлка».
На працягу мерапрыемства Уладзімір Ліпскі знаёміў школьнікаў
са сваёй творчасцю, апавядаў пра свае кніжкі, сваё жыццё, карані, абгрунтоўваючы кожны эпізод. Дзеці даведаліся, як Уладзімір Сцяпанавіч адшукаў карані сваіх продкаў не толькі ў Беларусі,
але і далёка за яе межамі.
Напрыканцы Уладзімір Сцяпанавіч цікавага дыялогу даў школьнікам так званае дамашняе заданне. Параіў скласці разам
з бацькамі сваю сямейную арбіту, свой радавод, які затым можна перадаць нашчадкам, тым самым прывіваючы любоў да роднай спадчыны.
Сустрэча з беларускім пісьменнікам Уладзімірам Ліпскім, шчырым
і разважлівым, сагрэтая дабрынёй і любоўю, пашырыла кругагляд рабят
і бліжэй пазнаёміла з яго творчасцю.
Такія мерапрыемствы аб’ядноўваюць нас усіх, дзяцей і дарослых, даюць нам веру ў тое, што беларуская мова сапраўды жыве ў нашых сэрцах і кранае нашы душы.

 

Фотогалерея: