Беларуская мова – мелодыя сэрца…
21.02.202421 лютага ва ўстановах дашкольнай адукацыі Нясвіжчыны адбываюцца мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы.
У тым, што з ранняга дзяцінства неабходна прывіваць любоў, беражлівыя, свядомыя адносіны да роднай мовы ўпэўнены і прафесіяналы.
Педагогі дакладна ведаюць, якую важную ролю адыгрывае вывучэнне беларускай мовы ў далучэнні дзіцяці да культурнай спадчыны і духоўных каштоўнасцей свайго народа. Веданне роднай мовы дапамагае дзіцяці ўсвядоміць свае карані, паважаць і памяркоўна адносіцца да іншых моў і культур.
Ва ўстановах дашкольнай адукацыі Нясвіжскага раёна функцыянуюць 25 беларускамоўных груп, якія наведвюць больш за 350 выхаванцаў.
На парадку дня сёння чэленджы “Услаўляем Беларусь разам!”, літаратурныя гасціныя “Беларускія чытанкі-забаўлянкі”, гульні, танцы, спевы.