Міні-музей пад адкрытым небам “Беларуская сядзіба”

19.06.2024
У міні-музеі пад адкрытым небам “Беларуская сядзіба” Сноўскага дзіцячага сада Нясвіжскага раёна адбылася гульнявая праграма “Вандроўка ў мінулае”. У гульнявой форме выхаванцы пазнаёміліся з інтэр'ерам жылля ў сялянскай хаце даўніх часоў, даведаліся аб прызначэнні гаспадарчага начыння і прадметаў быту таго часу.

Фотогалерея:

поделиться в: