“Мы – адзіныя, моцныя, непераможныя!”

16.09.2024
17 верасня ўся Беларусь адзначае Дзень народнага адзінства. Дзень народнага адзінства – гэта свята, якое дзеці павінны ведаць з ранняга ўзросту. Дзень народнага адзінства – свята, якое заклікае людзей не толькі ўспомніць найважнейшыя гістарычныя падзеі. Бо толькі разам, рухаючыся ў адным напрамку, можна справіцца з цяжкасцямі і пераадолець перашкоды.

Напярэдадні Дня народнай еднасці ў дзіцячым садзе № 3 г. Нясвіжа адбылося гульнявое мерапрыемства “Мы – адзіныя, моцныя, непераможныя!”
Выхаванцы чыталі вершы аб нашай краіне, успомнілі прыказкі і прымаўкі аб сяброўстве. Дзеці паўтарылі сімволіку нашай дзяржавы, праслухалі гімн Рэспублікі Беларусь.

 

Фотогалерея:

поделиться в: