Тут родныя трымаюць карані

17.12.2018
14 снежня 2018 года ў актавай зале Мінскай духоўнай акадэміі адбылося падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў V рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых і творчых работ “Тут родныя трымаюць карані...”, аб’яўленага ўстановай «Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”» і прымеркаванага да Года малой радзімы.

У конкурсе ўдзельнічала 315 работ, з іх 289 былі прыняты на разгляд. Дыпломы пераможцаў атрымалі 129 удзельнікаў (некаторыя работы былі выкананы двума і больш аўтарамі), граматамі ўзнагароджаны 104 кіраўнікі работ. Дыпломамі ўзнагароджаны 182 канкурсанты. Сярод пераможцаў і навучэнцы Нясвіжчыны. Дыпломамі ІІІ ступені ўзнагароджаны:

Мархель Ігар, навучэнец 11 класа ДУА “Навасёлкаўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Нясвіжскага раёна” (кіраўнік – Зізіка Вера Мікалаеўна, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства);

Сенька Крысціна, навучэнка 8 класа ДУА “Навасёлкаўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Нясвіжскага раёна” (кіраўнік – Пазняк Ірына Аляксандраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры).

Віншуем з перамогай!

Упэўнены, што дадзены конкурс спрыяе выхаванню ў беларускай моладзі павагі да сваіх каранёў, продкаў, уласнай сям’і і радзімы.